Умовы аказання паслуг
Дадзеныя ўмовы рэгулююць агульныя правілы супрацоўніцтва пры распрацоўцы лічбавых прадуктаў і вэб-сэрвісаў.
1. Агульныя палажэнні
Усе паслугі па распрацоўцы сайтаў, CRM-сістэм і дызайну аказваюцца на падставе афіцыйнага дагавора, які заключаецца паміж выканаўцам і заказчыкам пасля зацвярджэння тэхнічнага задання.
2. Аўтарскія правы
Да моманту поўнай аплаты па дагаворы, усе маёмасныя аўтарскія правы на створаны код, дызайн і структуру належаць распрацоўшчыку. Пасля фінальнага разліку ўсе правы цалкам перадаюцца заказчыку.
3. Гарантыйныя абавязацельствы
Мы даем бясплатную тэхнічную гарантыю на распрацаваныя намі праекты. Калі ў працэсе эксплуатацыі будзе знойдзена тэхнічная памылка (баг) у нашым кодзе, мы выправім яе бясплатна. Гарантыя не распаўсюджваецца на памылкі, выкліканыя ўмяшаннем у код трэціх асоб.
4. Тэрміны выканання
Тэрміны фіксуюцца ў дагаворы і пачынаюць адлічвацца з моманту атрымання перадаплаты і прадастаўлення заказчыкам усіх неабходных матэрыялаў для пачатку працы.